БЕЛ Ł РУС

Дроны СБУ атакавалі тэрмінал захоўвання шахедаў у Татарстане

9.08.2025 / 13:28

Nashaniva.com

Сёння раніцай далёкабойныя беспілотнікі Цэнтра спецаперацый «А» СБУ пашкодзілі лагістычны хаб, дзе захоўваюцца гатовыя да выкарыстання «Шахеды», а таксама замежныя камплектуючыя да іх, паведамляе РБК-Украіна.

 Гэты склад знаходзіцца ў населеным пункце Кзыл-Юл, Рэспубліка Татарстан.

На відэа відаць, як беспілотнік трапляе прама ў будынак лагістычнага хаба. Пасля выбуху пачаўся пажар.

Адлегласць ад Украіны да кропкі ўдараў — каля 1300 кіламетраў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула