БЕЛ Ł РУС

Каля 15 тон металічных вырабаў з магіл украў жыхар Ашмянскага раёна

9.08.2025 / 14:59

Nashaniva.com

У Астравецкі РАУС звярнуўся 44-гадовы жыхар раёна. Мужчына паведаміў, што на днях ён прыходзіў на магілу сваякоў і пабачыў адсутнасць двух металічных крыжоў.

Фота: Гродзенская абласная міліцыя

Сышчыкі крымінальнага вышуку правялі комплекс аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў. У поле іх зроку трапіў 40-гадовы жыхар Ашмянскага раёна. Мужчыну затрымалі пасля таго, як ён здзейсніў чарговае злачынства, паведамляе гродзенская абласная міліцыя.

Аказалася, падазраваны некаторы час таму вырашыў звольніцца з асноўнай працы. А для атрымання заробку здзяйсняў крадзеж металічных вырабаў з могілак і ў далейшым здаваў іх у пункт прыёму металу. Краў пераважна крыжы, металічныя агароджы і ланцугі. Магілы спецыяльна выбіраў недагледжаныя, паколькі лічыў, што ніхто не стане звяртацца ў міліцыю.

Мужчына займаўся злачыннай дзейнасцю на тэрыторыях Смаргонскага, Астравецкага, Ашмянскага і Маладзечанскага раёнаў. Па папярэдняй інфармацыі, ён скраў металічных вырабаў агульнай вагой не менш за 15 тон.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула