БЕЛ Ł РУС

Расійскі Нобелеўскі лаўрэат заклікаў уключыць пункт пра палітвязняў у перамовы паміж Расіяй і Украінай

10.08.2025 / 9:17

Nashaniva.com

Лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру Дзмітрый Муратаў звярнуўся да Дональда Трампа і Папы Льва XIV з просьбай уключыць у магчымыя перамовы паміж Расіяй і Украінай пункт пра палітвязняў. 

Паводле Муратава, гаворка ідзе пра памілаванне і ўкраінскіх, і расійскіх вязняў: праціўнікаў вайны і прыхільнікаў «рускага свету». На думку Муратова, такі гуманны крок мог бы выратаваць сотні жыццяў і дапамагчы людзям, якія знаходзяцца за кратамі толькі за сваё меркаванне.

Раней Муратаў ужо заклікаў Расію і Украіну абмяняць грамадзянскіх зняволеных: «Калі ласка, аддайце адзін аднаму грамадзянскіх асоб. Тых, хто сядзіць ва Украіне за прыхільнасць да рускага свету, у абмен на тых, хто сядзіць у расійскіх турмах і лагерах за нязгоду з вайной. Але не было практыкі абмену ці ўзаемнага вызвалення — грамадзянскіх на грамадзянскіх. Ну трэба гэта пачынаць. Аддайце, пакуль яны жывыя. Ну пачніце з падлеткаў, жанчын, хворых, тых, у каго дзеці па дамах сядзяць».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула