Пад Адэсай у моры на мінах падарваліся трое чалавек
Гібель трох чалавек у Адэскай вобласці праз купанне ў забароненых месцах пацвердзіў кіраўнік АВА Алег Кіпер.
Паводле слоў Кіпера, адзін мужчына загінуў у Караліна-Бугазе, а яшчэ мужчына і жанчына — у Затоцы. Усе яны падарваліся на мінах падчас купання ў зонах, забароненых для адпачынку.
Ён нагадаў, што ў вобласці афіцыйна функцыянуюць 32 бяспечныя зоны для купання, з іх 30 у Адэсе. Кожная з іх прайшла комплексную праверку, у тым ліку на наяўнасць укрыццяў і адсутнасць міннай небяспекі як на сушы, так і ў вадзе.