БЕЛ Ł РУС

Віталь Клічко: Кожны ў нашай дзяржаве, у нашай краіне стаміўся ад гэтай вайны

10.08.2025 / 15:32

Nashaniva.com

Мэр Кіева Віталь Клічко бачыць нарастаючую стомленасць ад вайны і адкрыта кажа, што пагадненне з Расіяй (нават коштам тэрытарыяльных саступак) — магчыма, адзіны шлях да міру, піша BILD. 

«Кожны ў нашай дзяржаве, у нашай краіне стаміўся ад гэтай вайны. На жаль, мы заплацілі за гэтую вайну велізарную цану: жыцці нашых патрыётаў, нашых салдат, нашых грамадзян. Сотні гарадоў разбураны. Вялікая частка Украіны акупаваная Расіяй. Мы павінны знайсці дыпламатычнае рашэнне», — сказаў Клічко ў інтэрв’ю галоўнаму рэдактару BILD Паўлю Ронцхаймеру.

Адказваючы на пытанне пра магчымыя саступкі тэрыторый, Клічко не выключыў іх, але сказаў, што «занадта рана пра гэта гаварыць» і што рашэнне павінен прыняць прэзідэнт Уладзімір Зяленскі. Гэта цяжка, таму што «частка людзей ніколі не будзе гатовая аддаць частку нашай краіны Расіі».

Мэр Кіева лічыць неабходнымі перамовы Зяленскага і Пуціна пры ўдзеле прэзідэнта ЗША Дональда Трампа:

«Ад амерыканскага прэзідэнта вельмі шмат што залежыць, ён — ключавая фігура ў свеце. Але ўсё ж гэтую вайну пачаў Пуцін, і толькі Пуцін можа яе спыніць. Пуцін цяпер не хоча сустракацца з Зяленскім, ён кажа, што для гэтага няма ні прычын, ні тэм, пра якія можна было б гаварыць. […] Сітуацыя даволі складаная, таму што, згодна з [украінскім] указам, перамоў з Пуціным быць не павінна. Са свайго боку, Пуцін заяўляе, што Зяленскі — нелегітымны прэзідэнт, бо яго тэрмін ужо скончыўся. Мы ўсё ж павінны знайсці рашэнне, і я веру, што Зяленскі, Пуцін і Трамп сустрэнуцца. Мы лічым, што сустрэчы будуць цяжкімі, але ўсё ж спадзяёмся, што яны адбудуцца».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула