БЕЛ Ł РУС

Пад Оршай перакулілася аўто, загінула жанчына

10.08.2025 / 17:6

Nashaniva.com

Маладая кіроўца і іншыя пасажырка трапілі ў бальніцу.

Фота тут і далей: УУС Віцебскага аблвыканкама

Аварыя ў Аршанскім раёне адбылася сёння каля 13:20 на 9 км аўтадарогі «Орша—Дуброўна». Паблізу вёскі Брылі 26-гадовая кіроўца Peugeot не справілася з кіраваннем аўтамабіля і з'ехала ў кювет. Машына перакулілася.

Кіроўца і 23-гадовая пасажырка атрымалі цялесныя пашкоджанні і былі шпіталізаваныя. 56-гадовая пасажырка, якая ехала з імі, ад атрыманых траўмаў памерла на месцы здарэння, паведамляе ДАІ Віцебшчыны.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула