У парку Чалюскінцаў запрацаваў новы экстрэмальны атракцыён
Вышыня яго — 35 метраў.
У мінскім парку імя Чалюскінцаў запрацаваў новы атракцыён — «Вежу свабоднага падзення». Вышыня яго — 35 метраў.
Працуе атракцыён так: людзей павольна падымаюць у кабіне на вяршыню, а затым рэзка скідаюць кабіну ўніз.
У прэс-службе адміністрацыі Першамайскага раёна сталіцы адзначылі, што гэта першы такі атракцыён у Беларусі.
«Вежа свабоднага падзення» прайшла ўсе неабходныя выпрабаванні, былі выдадзены сертыфікаты.
Чытайце таксама:
Не толькі легендарны «Супер 8». Якія яшчэ атракцыёны не будуць працаваць у Мінску ў гэтым сезоне