У Мінску адкрылася кафэ, дзе кормяць як на борце самалёта
Ёсць меню ад кітайскіх, узбекістанскіх і эмірацкіх авіяліній.
Фота тут і далей: Нацыянальны аэрапорт
Нацыянальны аэрапорт адкрыў у Мінску кафэ «Авіятар». Яго фішка ў тым, што меню заснавана на канцэпцыі бартавога харчавання. Знаходзіцца кафэ на вуліца Каржанеўскага, 41.
Там падаюць стравы менавіта так, як іх падаюць на борце розных самалётаў. У меню ёсць рацыёны з розных краін і авіякампаній: «Белавія», Air China, Uzbekistan Airways, «Аэрафлот», Flydubai і іншых.
Дэсерты па класічных рэцэптах гатуе служба «Кэтэрынг».