БЕЛ Ł РУС

Намеснік кіраўніка Адміністрацыі Пуціна заклікаў яго спыніць вайну

10.08.2025 / 20:38

Nashaniva.com

Дзмітрый Казак прапаноўваў сёлета неадкладна правесці мірныя перамовы.

Пуцін і Казак, 2014 год. Фота: Aleksey Nikolskiy/Kremlin Press Office/Pool/Anadolu Agency/Getty Images

Намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Расіі Дзмітрый Казак заклікаў сёлета Пуціна спыніць вайну, піша The New York Times са спасылкай на крыніцы.

Казак прапанаваў Пуціну неадкладна спыніць баявыя дзеянні і правесці мірныя перамовы. Ён таксама настойліва заклікаў Пуціна правесці ўнутраныя рэформы — у тым ліку ўзмацніць кантроль за расійскімі сілавікамі і стварыць незалежныя суды.

Яго пазіцыя паказвае расчараванне часткі расійскай эліты тым, што Пуцін не хоча спыняць вайну.

Раней Казак курыраваў інтэграцыю Крыма ў склад Расіі пасля анэксіі. А перад поўнамаштабнай вайной вёў перамовы з Кіевам па Данбасе.

NYT піша, што ў атачэнні Пуціна Казак — адзіны высокапастаўлены чыноўнік, які адкрыта не пагадзіўся з вайной.

Блізкія да Крамля крыніцы выдання паведамілі, што Казак пасля пачатку поўнамаштабнай вайны адгаворваў Пуціна ад яе. Ён шукаў аргументы, якія маглі б пераканаць Пуціна.

Калі раней Казак курыраваў адносіны Расіі з Малдовай, самаабвешчанай Абхазіяй, то пасля выказвання яго пазіцыі гэтыя паўнамоцтвы перадалі іншаму чыноўніку.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула