БЕЛ Ł РУС

Галоўчанка: Прычын для павышэння стаўкі рэфінансавання няма

12.08.2025 / 15:49

Nashaniva.com

Старшыня праўлення Нацыянальнага банка Беларусі Раман Галоўчанка па выніках дакладу Лукашэнку заявіў, што крэдытаванне насельніцтва павінна быць пад кантролем, каб пазбегнуць залішняй запазычанасці грамадзян і скіраваць асноўны паток спажывецкіх крэдытаў на набыццё тавараў і паслуг айчыннай вытворчасці. 

Раман Галоўчанка

Паводле слоў Галоўчанкі, за апошнія паўгода аб’ём крэдытаў на беларускія тавары вырас прыкладна на 35%.

Нацбанк раней выказваў занепакоенасць хуткімі тэмпамі росту спажывецкага крэдытавання, бо гэта можа стварыць пагрозу фінансавай і цэнавай стабільнасці, а таксама адцягнуць сродкі ад фінансавання бізнэсу.

Што да стаўкі рэфінансавання (цяпер яна складае 9,75% гадавых), то Раман Галоўчанка адзначыў, што яна застаецца актуальнай і прычын для яе павышэння няма. Наадварот, магчымае нават зніжэнне, але Нацбанк будзе сачыць за сітуацыяй і пры неабходнасці прымаць меры.

Ён таксама падкрэсліў, што ў эканоміцы цяпер дастаткова грошай для інвестыцый і развіцця, а спецыялісты Нацбанка маюць усе неабходныя інструменты для своечасовага рэагавання на змены.

Чытайце таксама:

Галоўчанка выпусціў першую беларускую залатую манету з «беларускай сыравіны»

Нацбанк хоча забараніць у Беларусі разлікі з дапамогай крыптавалют

Нацбанк шукае малыя прадпрыемствы, з якіх атрымаюцца фінансавыя гіганты

Галоўчанка расказаў, чаму не павышаецца стаўка рэфінансавання

Каментары да артыкула