БЕЛ Ł РУС

У 14 населеных пунктах Данецкай вобласці абвясцілі абавязковую эвакуацыю сем'яў з дзецьмі

13.08.2025 / 15:13

Nashaniva.com

Усяго ў гэтых населеных пунктах цяпер знаходзяцца больш за 1000 дзяцей.

Кіраўнік Данецкай абласной ваеннай адміністрацыі Вадзім Філашкін абвясціў пра новы этап абавязковай эвакуацыі мірных жыхароў з дзецьмі ў больш бяспечныя раёны Украіны. Гэта тычыцца 14 населеных пунктах Данецкай вобласці.

«Падкрэсліваю: знаходжанне на тэрыторыі Данецкай вобласці нясе пастаянную небяспеку. Эвакуіруйцеся, пакуль гэта яшчэ магчыма! Беражыце сваіх блізкіх і не падстаўляйце іх пад небяспеку!» — напісаў Філашкін. 

Усяго ў гэтых населеных пунктах цяпер прыблізна знаходзяцца 1150 дзяцей.

Днямі стала вядома, што расійская армія прарвала пад Дабраполлем апошнюю капітальную лінію абароны Данбаса. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула