БЕЛ Ł РУС

Сілавікі затрымалі замежнікаў, якія пабіліся на вуліцы ў Мінску. Кажуць, гэта не пакістанцы

14.08.2025 / 13:23

Nashaniva.com

Іх адправілі ў СІЗА, а пасля могуць дэпартаваць.

Сілавікі затрымалі замежнікаў, якія зладзілі масавую бойку каля крамы «Алмі» ў Мінску.

У міліцыі распавялі, што бойка адбылася яшчэ 19 чэрвеня. Сілавікам пра яе быццам стала вядома ў той жа дзень. Замежнікаў хутка затрымалі. Гэта былі студэнты, якія вучацца ў адным з сталічных універсітэтаў ужо некалькі гадоў. Міліцыянеры сцвярджаюць, што гэта не пакістанцы, як паведамлялася раней. 

Трох замежнікаў адправілі ў СІЗА, на іх склалі адміністрацыйныя пратаколы. Студэнтаў могуць дэпартаваць з Беларусі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула