БЕЛ Ł РУС

Загінуў 20-гадовы лунінецкі міліцыянер

15.08.2025 / 09:12

Nashaniva.com

Сяржант Аркадзь Неўдах трапіў у аварыю — у яго аўтамабіль урэзаўся BMW, кіроўца якога пасярод ночы пайшоў на абгон усляпую.

Фота: Брэсцкая міліцыя

Апоўначы 9 жніўня ў Лунінецкім раёне адбылася смяротная аварыя. BMW, якім кіраваў 40-гадовы мясцовы жыхар, у цемры пайшоў на абгон і на сустрэчцы ўрэзаўся ў «Опель». Кіроўца BMW і яго пасажырка трапілі ў бальніцу, а вось 20-гадовы кіроўца «Опеля» загінуў.

Цяпер брэсцкая міліцыя паведаміла пра трагічную гібель 20-гадовага сяржанта Аркадзя Неўдаха. Ён служыў міліцыянерам узвода патрульна-паставой службы Лунінецкага РАУСа.

«Вясёлы, жыццярадасны, мэтанакіраваны хлопец, надзейны таварыш, перспектыўны супрацоўнік — такім ён назаўсёды застанецца ў памяці калег», — гаворыцца ў некралогу.

Пра іншыя трагічныя здарэнні з 20-гадовымі жыхарамі Лунінецкага раёна на мінулым тыдні не паведамлялася.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула