БЕЛ Ł РУС

У Бабруйску падчас дэмантажу на адным з прадпрыемстваў загінуў рабочы

15.08.2025 / 9:35

Nashaniva.com

Няшчасны выпадак адбыўся раніцай 14 жніўня, паведамляе СК.

Раніцай ён рэзаў газазварачным абсталяваннем металічную трубу ў цэху. Раптоўна адляцеўшы элемент канструкцыі ўдарыў яго ў галаву.

Ад рэзкага ўдару мужчына страціў раўнавагу і зваліўся з вышкі на бетонную падлогу.

Брыгада хуткай дапамогі спрабавала рэанімаваць пацярпелага, але выратаваць яго не ўдалося — ён памёр ад атрыманых траўмаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула