БЕЛ Ł РУС

ChatGPT налічыў на адным са здымкаў з Плошчы Незалежнасці 23 жніўня 2020 года 134 тысячы чалавек

15.08.2025 / 13:10

Nashaniva.com

Пытаннем, колькі людзей выйшла пратэставаць у той дзень, задаўся журналіст Дзяніс Дудзінскі.

«Пытанне, якое цікавіла мяне яшчэ з 20-га года: колькі чалавек выходзіла на маршы? Спрабаваў па фота лічыць уручную — складана. Цяпер ёсць ChatGPT. Я ўзяў фота, дзе з вышыні больш дакладна бачна колькасць людзей і ў кадры максімальная тэрыторыя.

Дык вось, паводле падлікаў ШІ, на плошчы Незалежнасці (Леніна) у Мінску 23 жніўня 2020 года адначасова (!), не лічачы прылеглых вуліц, было 134 000 чалавек! Гэта шмат. Гэта вельмі-вельмі шмат. Гэта капец як шмат», — напісаў Дзяніс Дудзінскі.

Трэба зазначыць, што акцыя 23 жніўня 2020 года праходзіла па традыцыйнай у тыя тыдні схеме. Вялікая група сабралася на Плошчы Незалежнасці, а потым вялікая колькасць дэманстрантаў рушыла, як і 16 жніўня, да Стэлы, а потым пайшла да Палаца Незалежнасці, адкуль іх адціснулі сілавікі. Іншая частка пайшла праспектам да плошчы Якуба Коласа.

Менавіта ў гэты дзень Лукашэнка аблятаў Мінск на верталёце і з'явіўся з аўтаматам каля Палаца.

У той жа дзень шматтысячныя акцыі пратэсту прайшлі таксама ў дзясятках іншых гарадоў Беларусі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула