БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка Трампу: Праца па вызваленні зняволеных не спыняецца

15.08.2025 / 19:33

Nashaniva.com

Прэс-сакратарка Лукашэнкі Наталля Эйсмант пракаментавала для расійскага агенцтва ТАСС размову свайго начальніка з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам. Сярод іншага было закранутае і пытанне магчымага вызвалення палітвязняў.

Наталля Эйсмант. Фота: Valeriy Sharifulin Sputnik Kremlin Pool Photo via AP

«Што тычыцца асуджаных. Прэзідэнт ЗША падзякаваў кіраўніку беларускай дзяржавы за рашэнні, прынятыя ў дачыненні да 16 чалавек. Наш прэзідэнт у адказ сказаў, што мы не спыняемся і ў гэтым кірунку працавалі і працуем», — заявіла Эйсмант.

Чытайце таксама:

Латушка: Званок Трампа Лукашэнку можа быць звязаны з магчымымі перамовамі на тэрыторыі Беларусі

Дарадца Ціханоўскай расказаў пра іх камунікацыю з уладамі ЗША

Ціханоўская пракаментавала размову Трампа з Лукашэнкам

Балкунец: Я звязаўся з памочнікамі Трампа і папрасіў вызваліць 1300 палітвязняў

«Абмяркоўваем пытанне аб вызваленні яшчэ 1300 зняволеных». Трамп расказаў, пра што гаварыў з Лукашэнкам

Лукашэнка і Трамп паразмаўлялі па тэлефоне

Каментары да артыкула