БЕЛ Ł РУС

Былы дарадца прэзідэнта ЗША: Трамп на перамовах не прайграў, але Пуцін відавочна перамог

16.08.2025 / 9:40

Nashaniva.com

Дарадца Трампа па нацыянальнай бяспецы падчас ягонай першай адміністрацыі Джон Болтан заявіў, што па выніках сустрэчы на Алясцы можна казаць пра відавочную перамогу Пуціна, хаця і не пра паразу Трампа. Пра гэта ён сказаў у эфіры CNN, піша Еўрапейская праўда.

Былы пасол ЗША ў ААН і былы дарадца па нацыянальнай бяспецы Дональда Трампа лічыць Пуціна «відавочным пераможцам» на сустрэчы лідараў РФ і ЗША адносна расійска-ўкраінскай вайны.

«На маю думку, Трамп не прайграў, але Пуцін відавочна перамог. Трамп выйшаў адтуль з пустымі рукамі — акрамя ‘новых сустрэч’. А вось Пуцін, як мне здаецца, прайшоў значную частку шляху да аднаўлення адносін (што, як я лічу, даўно было яго галоўнай мэтай). Ён пазбег (новых) санкцый, яму не трэба ісці на спыненне агню, наступная сустрэча не прызначаная, Зяленскаму пра гэта нічога не паведамілі да гэтай прэс-канферэнцыі», — патлумачыў ён.

«Гэта ўсё яшчэ далёка не скончылася, але я б сказаў, што Пуцін дасягнуў большасці з таго, што хацеў, а Трамп — вельмі мала», — падсумаваў Болтан.

Экс-дарадца таксама падзяліўся ўражаннем, што Трамп пасля сустрэчы выглядаў «вельмі стомленым».

Чытайце таксама:

Нямецкі дыпламат: Пуцін перамог на перамовах з Трампам

Трамп заявіў, што зараз дамоўленасць па Украіне залежыць ад Зяленскага

Трамп адклаў на два-тры тыдні ўзмацненне санкцый супраць Расіі пасля перамоваў з Пуціным

Для Украіны застаецца няпэўнасць, Зяленскі сустрэчу прэзідэнтаў ЗША і Расіі так і не пракаментаваў

Каментары да артыкула