БЕЛ Ł РУС

У Партугаліі зафіксавалі вогненны смерч ВІДЭА

16.08.2025 / 20:5

Nashaniva.com

Паводле даных мясцовых СМІ, вогненныя смерчы трапілі ў кадр у мясцовасцях Агіяр-да-Бейра і Маймента-да-Бейра. У Партугаліі цяпер адбываюцца моцныя лясныя пажары.

Скрыншот з відэа

На кадрах бачна, як сярод полымя ўтвараецца закручаны слуп агню.

Смерч знялі на камеру ў ноч на пятніцу, 15 жніўня, у раёне Агіяр-да-Бейра. Пажар, падчас якога сфармаваўся агністы віхор, пачаўся за два дні да гэтага ў муніцыпалітэце Сатан у складзе акругі Візеу. У мінулыя выходныя такі ж смерч знялі ў пасёлку Маймента-да-Бейра.

Вогненны смерч зараджаецца, калі некалькі буйных ачагоў агню аб'ядноўваюцца.

Паводле партугальскіх СМІ, да пачатку наступнага тыдня ў краіне працягнулі рэжым павышанай гатоўнасці з-за пажараў. Да 14 жніўня ад агню пацярпелі прыкладна 75 тысяч гектараў тэрыторыі. А былы мэр горада Віла-Франка-ду-Дэан Карлуш Дамасу атрымаў несумяшчальныя з жыццём траўмы.

Чытайце таксама:

На поўдні Еўропы бушуюць лясныя пажары. Тэмпература паветра перавысіла 40 градусаў

У паўднёвай Еўропе стаіць чырвоная спёка

Пачырванелае сонца і электрычныя калёсы — чым яшчэ пужала людзей прырода на Беларусі чатырыста гадоў таму?

Каментары да артыкула