БЕЛ Ł РУС

Колькасць загінулых супрацоўнікаў расійскага вайсковага завода вырасла да 23 чалавек

18.08.2025 / 11:40

Nashaniva.com

Ад прадпрыемства ў Разанскай вобласці, дзе выраблялі порах, не засталося нічога.

23 чалавекі загінулі ў выніку выбуху на заводзе ў Разанскай вобласці. Яшчэ адзін з пацярпелых памёр у маскоўскай бальніцы, 153 чалавекі атрымалі траўмы.

Плошча разбурэнняў — каля 3 тысяч квадратных метраў. Усю гэтую тэрыторыю ўжо абследавалі кінолагі ў пошуках тых, хто выжыў.

Ратавальнікі працягваюць разбіраць завалы. З пацярпелымі працуюць псіхолагі МНС.

Выбух у парахавым цэху завода «Эластык» у Шылаўскім раёне Разанскай вобласці адбыўся раніцай 15 жніўня. Спачатку на заводзе пачаўся пажар, які потым перакінуўся на тры будынкі, у тым ліку на склад са снарадамі і цэх, які займаўся вытворчасцю снарадаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула