БЕЛ Ł РУС

На ebay з'явіўся бабруйскі зефір. Цана шакуе

18.08.2025 / 23:27

Nashaniva.com

Журналістка выдання Myfin.by заўважыла на амерыканскай платформе ebay свежую аб'яву, у якой прапануецца беларускі тавар.

Тры пачкі бела-ружовага зефіру (агульная вага 750 грамаў) выставілі тут па цане ў $19,99. Гэта значыць па $6,7 за пачак — гэта амаль 20 беларускіх рублёў. У Беларусі такі ж зефір, як на ebay, можна купіць за 3 рублі.

У аб'яве на ebay пазначана, што тавар знаходзіцца ў Беларусі. За адну толькі дастаўку прыйдзецца заплаціць $26.

Таксама гэты прадавец прапануе рагачоўскую згушчонку ў асартыменце. Напрыклад, тры бляшанкі «Ягоркі» можна купіць за $29,00, плюс у $30 абыйдзецца дастаўка.

Чытайце таксама:

У Беларусі выпусцяць халву са смакам скварак

У Бабруйску выпусцілі новы зефір з незвычайным смакам

У Беларусі будуць выпускаць зефір са смакам шампанскага

«Гэта як другое дзіця». Былая мадэль пераехала ў Іран, а пасля вярнулася ў Беларусь з шакаладным бізнэсам

Каментары да артыкула