БЕЛ Ł РУС

У Гродне заўважылі аб'ект, які падаў з неба. Што гэта?

19.08.2025 / 12:25

Nashaniva.com

14 жніўня гродзенец заўважыў у небе яскравую ўспышку. Некаторыя медыя напісалі, што гэта метэор. Onliner разабраўся, што гэта было насамрэч.

Успышка, якую заўважылі над Гродна

«Раптам на небе з'явіўся яскравы аб'ект, які вельмі хутка зніжаўся. Сказаць, што я здзівіўся, нічога не сказаць», — расказаў чытач выдання Newgrodno.

Onliner звярнуўся да папулярызатара астраноміі Віктара Малышчыца. Ён адзначыў, што выкарыстоўваць слова «метэарыт» тут не зусім правільна, бо метэарыт — гэта цела, якое да канца не згарэла і ўпала на Зямлю. Па яго словах, у гродзенскім небе быў балід.

«Балід — гэта вельмі яркі метэор, а метэор — гэта светлая з'ява, якая назіраецца пры згаранні касмічных «прышэльцаў» у зямлі атмасфернай. (…)

Тут цяжка меркаваць, ці засталося што ад гэтага баліда, але падчас апошняй успышкі магло ўтварыцца некалькі фрагментаў, частка з якіх і дабралася да зямной паверхні. Хаця, напрыклад, балід, пасля якога знайшлі знакаміты метэарыт «Смалявічы», быў нашмат ярчэйшым», — сказаў Малішчыц.

Загадчык Мінскага планетарыя Аляксандр Мікуліч распавёў журналістам, што гэты балід зафіксавалі тры камеры беларускай метэорнай сеткі. Метэор праляцеў над тэрыторыяй Украіны. Па памерах касмічнае цела невялікае — менш метэарыта «Смалявічы», які ўпаў у Беларусі ў канцы снежня.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула