БЕЛ Ł РУС

Марка Рубіа паведаміў пра гатоўнасць Пуціна сустрэцца з Зяленскім

19.08.2025 / 12:44

Nashaniva.com

Масква пакуль афіцыйна не пацвярджала, што такая сустрэча плануецца.

Марка Рубіа. Фота: AP

Дзяржсакратар ЗША Марка Рубіа ў эфіры Fox News сказаў, што Белы дом працуе над арганізацыяй сустрэчы прэзідэнтаў Расіі і Украіны.

«Сам факт таго, што Пуцін сказаў: «Добра, я сустрэнуся з Зяленскім» — гэта вялікая падзея. Тое, што людзі цяпер гавораць адзін з адным — гэтага не адбывалася ўсе тры з паловай гады [вайны ва Украіне]», — адзначыў ён.

З расійскага боку меркаваная сустрэча пакуль не пацвярджалася.

Напярэдадні канцлер Германіі Фрыдрых Мерц паведаміў, што сустрэчу плануюць правесці на працягу двух тыдняў. Па інфармацыі Reuters, яна можа адбыцца ў Венгрыі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула