Старонку «Антымайдан нас мільёны» прызналі «экстрэмісцкай»
Суполку ў «Анднакласніках», якая падтрымлівае стварэнне непрызнаных ДНР і ЛНР, занеслі ў спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў» Беларусі. Абнаўленне дакумента заўважыў БАЖ.
На старонку ў «Аднакласніках», якая называецца «Антымайдан нас мільёны» падпісаны больш за 160 тысяч чалавек.
Апошняя публікацыя ў суполцы зроблена ў лістападзе 2023 года.
Скрыншот: ok.ru/antimaydan
Таксама ў абноўлены спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў», які вядзе Мінінфарм, трапілі старонкі «Медыя Палессе» ва «Укантакце», belfilmacademy у інстаграме, тэлеграм malorita_news і тыкток «Еўрарадыё».