БЕЛ Ł РУС

У пункце «Каменны Лог» зноў прапускаюць аўто

19.08.2025 / 15:17

Nashaniva.com

Беларускае праграмнае забеспячэнне праз тры гадзіны паправілі. 

У пункце пропуску «Каменны Лог» адноўлена афармленне, паведамілі ў Дзяржаўным пагранічным камітэце.

«Работы па наладцы праграмнага забеспячэння беларускім бокам праводзіліся 19 жніўня з 11:30 да 14:15. Пропуск асоб і транспартных сродкаў на беларуска-літоўскай мяжы праз пункт пропуску «Каменны Лог» адноўлены», — распавялі ў памежным ведамстве.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула