БЕЛ Ł РУС

Беларусь і Іран будуць абменьвацца журналістамі

20.08.2025 / 13:37

Nashaniva.com

Мінінфарм Беларусі падпісаў Мемарандум па супрацоўніцтве з Міністэрствам культуры і ісламскай арыентацыі Ісламскай Рэспублікі Іран. Супрацоўнічаць краіны будуць у сферы інфармацыі і друку.

Масуд Пезешкіян і Марат Маркаў. Фота: Мінінфарм

Дзяліцца Беларусь і Іран плануюць не толькі журналістамі, але і артыкуламі, навінамі. Плануецца, што разам краіны будуць удзельнічаць у міжнародных канферэнцыях, кніжных кірмашах і выставах. 

Дакумент па супрацоўніцтве падпісалі падчас візіту прэзідэнта Ірана Масуда Пезешкіяна ў Мінск.

Мемарандум аб узаемаразуменні падпісалі таксама Нацыянальная дзяржаўная тэлерадыёкампанія Беларусі і арганізацыя радыё і тэлебачання Ірана, а таксама дзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва БелТА і інфармацыйнага агенцтва Ірана.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула