«Магчыма, я з забабонамі». Туск супраць правядзення перамоў Зяленскага і Пуціна ў Венгрыі
Прэм’ер-міністр Польшчы Дональд Туск заявіў, што не падтрымлівае ідэю правядзення перамоў паміж прэзідэнтам Уладзімірам Зяленскім і кіраўніком Крамля Уладзімірам Пуціным у Венгрыі. Пра гэта ён напісаў у сацсетцы X.
Фота: Getty Image
СМІ раней паведамлялі, што ў ЗША разглядаюць Венгрыю як магчымае месца правядзення саміту Зяленскага і Пуціна.
Аднак Туск лічыць, што правядзенне перамоў у сталіцы Венгрыі, дзе ў 1994 годзе быў падпісаны Будапешцкі мемарандум, стане гістарычнай іроніяй.
«Будапешт? Не ўсе гэта памятаюць, але ў 1994 годзе Украіна ўжо атрымала гарантыі тэрытарыяльнай цэласнасці ад ЗША, Расіі і Вялікабрытаніі. У Будапешце. Магчыма, я з забабонамі, але гэтым разам я б пастараўся знайсці іншае месца», — сказаў Туск.