БЕЛ Ł РУС

У Ашмянах трапіла пад машыну 11-гадовая дзяўчынка

20.08.2025 / 15:43

Nashaniva.com

19 жніўня каля 18:30 у Ашмянах адбылося ДТЗ: 57-гадовы кіроўца аўтамабіля Opel збіў 11-гадовую дзяўчынку, паведамляе УУС Гродзенскага аблвыканкама.

Паведамляецца, што дзяўчынка раптоўна выбегла на дарогу з-за сустрэчнага транспарту.

У выніку яна атрымала пераломы і шматлікія ўдары. Дзіця даставілі ў бальніцу. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула