БЕЛ Ł РУС

«Вы б аддалі Фларыду, Джорджыю, Вірджынію?» Прэзідэнт Фінляндыі патлумачыў амерыканцам, колькі тэрыторыі Пуцін патрабуе ад Украіны

20.08.2025 / 21:19

Nashaniva.com

Прэзідэнт Фінляндыі Аляксандр Стуб пасля перамоў у Белым доме ў інтэрв'ю NBC паспрабаваў наглядна паказаць амерыканцам тэрытарыяльныя прэтэнзіі Расіі.

Прэзідэнт Фінляндыі Аляксандр Стуб. Фота: Carl Court / Getty Images

Прэзідэнт Фінляндыі Аляксандр Стуб вобразна растлумачыў амерыканскай аўдыторыі, якія тэрытарыяльныя страты можа панесці Украіна, калі пойдзе на ўсе ўмовы Крамля.

Па падліках Стуба, гэта як калі б ЗША страцілі адразу некалькі найбуйнейшых штатаў.

«Мы не абмяркоўвалі тэрытарыяльнае пытанне [на перамовах у Белым доме], але, думаю, найлепшы спосаб патлумачыць амерыканскай аўдыторыі такі: калі ўзяць адносную плошчу зямлі, якую Расія зараз хоча ад Украіны, то гэта прыблізна тое ж самае, як калі б вы аддалі Фларыду, Джорджыю, Паўднёвую і Паўночную Караліну, нават Вірджынію — і ўшчыльную падступілі да Мэрылэнда. То-бок мы гаворым пра значную тэрыторыю», — сказаў Стуб.

Прэзідэнт Фінляндыі ўпэўнены, што Трамп добра разумее, як весці перамовы з Пуціным. Стуб падкрэсліў, што перамоўны працэс вельмі цяжкі, але каманды Еўропы і ЗША працуюць разам у падтрымцы Украіны.

Чытайце таксама:

«Дзякуй за карту. Як бы мне яе забраць?» Стэнаграма сустрэчы ў Белым доме лідараў Еўропы і ЗША

Зяленскі пасля саміту ў Белым доме: «Гэта найлепшая наша сустрэча»

Трамп спадзяецца зладзіць сустрэчу Зяленскага і Пуціна «ўжо на выхадных»

Трамп пахваліў пінжак Зяленскага і рассыпаўся ў кампліментах

Каментары да артыкула