БЕЛ Ł РУС

Ва Ушацкім раёне ў аўтааварыі загінула жанчына

20.08.2025 / 23:6

Nashaniva.com

20 жніўня ўвечары на дарозе, што вядзе да вёскі Прудок праз вёску Павулле ад трасы Р-46 «Лепель —— Полацк —— мяжа Расіі» трапіў у аварыю аўтамабіль Renault.

Паводле папярэдніх звестак, 46-гадовы кіроўца на павароце налева не здолеў утрымаць машыну і яна з’ехала ў кювет, дзе перакулілася.

У выніку загінула пасажырка 1968 года нараджэння, якая атрымала цяжкія траўмы і памерла на месцы здарэння.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула