БЕЛ Ł РУС

У Горках 19-гадовыя юнакі каталі аднаго з сяброў на капоце аўтамабіля. Гэта відэа пабачылі ў ДАІ

21.08.2025 / 10:33

Nashaniva.com

У сецівве з’явілася відэа, як у горадзе Горкі кіроўца Audi катаў пасажыра на капоце аўтамабіля, рызыкуючы яго жыццём.

ДАІ знайшла парушальнікаў — імі аказаліся двое мясцовых жыхароў 19 гадоў.

Кіроўцу прызначаны штраф у памеры 15 базавых велічынь і пазбаўленне права кіравання транспартам на 15 месяцаў. Інцыдэнт кваліфікаваны як свядомае парушэнне правілаў дарожнага руху, якое магло прывесці да цяжкіх наступстваў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула