БЕЛ Ł РУС

Ілля Шкурын не змог паляцець на матч у Шатландыю, бо не мае пашпарта

21.08.2025 / 18:33

Nashaniva.com

Беларускі футбаліст Ілля Шкурын, які гуляе за варшаўскую «Легію», не змог паляцець на матч у Шатландыю 21 жніўня, бо ў яго скончыўся беларускі пашпарт і ён не змог атрымаць брытанскую візу, піша Legia.Net.

Ілля Шкурын. Фота: Legia Warszawa / X

Трэнер «Легіі» Эдвард Іарданэску аб'явіў склад каманды на матч 4-га кваліфікацыйнага раунда Лігі Еўропы супраць «Хіберніана» ў Эдынбургу, але Шкурын не трапіў у лік 23 выкліканых гульцоў праз адсутнасць дзейнага пашпарта.

Брытанскія ўлады ставяць беларусам шматразовыя візы на розны тэрмін, але для гэтага патрэбен дзейны пашпарт. У Іллі Шкурына ёсць польскі праязны дакумент для паездак па Еўрасаюзе, але для Шатландыі патрэбна яшчэ брытанская віза. Шкурын проста не паспеў бы атрымаць візу ў праязны дакумент, бо тэрмін чакання расцягнуўся б. 

Выданне адзначае, што Шкурын свабодна валодае польскай мовай і ў прынцыпе можа падаць заяву на польскае грамадзянства і пашпарт.

У ліпені Шкурын таксама прапусціў матч у Казахстане з-за рызыкі затрымання. Ён адкрыта крытыкуе Лукашэнку і ў 2020 годзе заявіў, што не паедзе ў зборную, пакуль Лукашэнка ва ўладзе.

Чытайце таксама:

Беларускі форвард польскай «Легіі» Ілля Шкурын не ляціць на матч у Казахстан праз небяспеку быць затрыманым

Ілля Шкурын пафарбаваў валасы ў зялёны

Ілля Шкурын пераходзіць у варшаўскую «Легію»

Беларускі футбаліст: Адкрыты для прапановаў гуляць за зборную Польшчы

Каментары да артыкула