БЕЛ Ł РУС

У Мінску створаць тры цэнтры экстраннай медыцынскай дапамогі

21.08.2025 / 20:21

Nashaniva.com

У Мінску плануюць стварыць тры цэнтры экстраннай медыцынскай дапамогі, каб разгрузіць гарадскую бальніцу хуткай дапамогі. Пра гэта паведаміў старшыня Мінгарвыканкама Уладзімір Кухараў на сустрэчы з супрацоўнікамі гарадской клінічнай бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі.

Фота ілюстрацыйнае

Цэнтры адкрыюцца на базе Бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі, 10-й гарадской клінічнай бальніцы і Нацыянальнага навукова-практычнага цэнтра хірургіі, транспланталогіі і гематалогіі. Такое тэрытарыяльнае пераразмеркаванне дапамогі дазволіць знізіць вялікую нагрузку на БХМД.

Кухараў адзначыў, што ў Мінску надаецца шмат увагі развіццю сістэмы аховы здароўя, умацаванню матэрыяльнай базы бальніц і паліклінік, пастаянна абнаўляецца дыягнастычнае і лячэбнае абсталяванне, праводзіцца паэтапны рамонт аддзяленняў і карпусоў.

Чытайце таксама:

П’яная бухгалтарка збіла фельчарку брыгады хуткай дапамогі

У Слуцкім раёне пабітая жанчына цярпела да таго часу, пакуль не трапіла ў рэанімацыю

У Магілёўскай вобласці жанчыны трапілі ў бальніцу пасля падпольных уколаў прыгажосці

Каментары да артыкула