БЕЛ Ł РУС

Кім Чэн Ын узнагародзіў вайскоўцаў, што ваявалі з Украінай

22.08.2025 / 8:32

Nashaniva.com

У Пхеньяне прайшла цырымонія ўзнагароджання паўночнакарэйскіх вайскоўцаў, якія ўдзельнічалі ў вайне з Украінай. Кіраўнік КНДР узнагароджваў іх асабіста. 

Усе фота: ЦТАК

Паводле паведамлення Цэнтральнага тэлеграфнага агенцтва Карэі (ЦТАК), мерапрыемства адбылося ў штаб-кватэры Цэнтральнага камітэта Працоўнай партыі Карэі. У ім узялі ўдзел камандзіры, салдаты і сваякі загінулых.

Кім Чэн Ын у вітальнай прамове падкрэсліў, што ўдзельнікі замежнай ваеннай аперацыі «здзейснілі вялікія подзвігі», якія будуць занесены ў гісторыю КНДР.

«Таварыш Кім Чэн Ын адзначыў, што ўсе ўдзельнікі замежнай ваеннай аперацыі, якія здзейснілі для вечнага росквіту і магутнасці Радзімы вялікія подзвігі, што будуць вечна ззяць у летапісе Радзімы, з'яўляюцца вялікімі людзьмі, вялікімі героямі і вялікімі патрыётамі. Ён з гонарам сказаў, што перамога ўдзельнікаў вайны ўяўляе сабой вялізны подзвіг. Бо яны ж надзейна абаранілі вялікі гонар КНА і стварылі трывалую гарантыю для існавання і развіцця нашай дзяржавы. Гэта ж перамога, якая як цуд увайшла б у старонку гісторыі будаўніцтва нашага войска і антыімперыялістычнай рэвалюцыйнай барацьбы, — падзея ў гісторыі сусветнай вайны», — піша ЦТАК. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула