БЕЛ Ł РУС

Беларуса дэпартавалі з Польшчы за парушэнне правіл знаходжання і ПДР

22.08.2025 / 15:37

Nashaniva.com

Да беларускай мяжы яго даставілі пад канвоем, піша Reform са спасылкай на Памежную службу Польшчы.

Ілюстрацыйны здымак

Паведамляецца, што на мінулым тыдні супрацоўнікі Памежнай службы аэрапорта ў Жэшуве і Падкарпацкай паліцыі правяралі легальнасць знаходжання замежнікаў у Польшчы.

У выніку гэтай праверкі семярых чалавек абавязалі пакінуць Польшчу. Сярод іх — грамадзянін Беларусі.

Акрамя парушэнняў правіл знаходжання ў краіне, беларус не прытрымліваўся ПДР. Да мяжы яго адвезлі пад канвоем і перадалі беларускаму боку. 

У ЕС яму цяпер забаронена ўязджаць на працягу пяці гадоў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула