БЕЛ Ł РУС

Каля 19 тысяч камер плануюць усталяваць каля мінскіх пад'ездаў. Гэта амаль у 10 разоў больш, чым цяпер

23.08.2025 / 21:15

Nashaniva.com

Сцвярджаецца, што гэта робіцца, каб больш пільна сачыць за ўваходамі, дзіцячымі пляцоўкамі і сметнікамі, піша БелТА.

Ілюстрацыйны здымак: МУС

Камунальнікі і «Белтэлекам» ужо ўсталявалі ў Мінску каля 2 тысяч камер — на 435 дамах.

Цяпер гэту колькасць плануюць павялічыць да 19 тысяч, паведаміла генеральная дырэктарка «Мінскай гарадской жыллёвай гаспадаркі» Марына Тоўсцік падчас нарады ў Мінгарвыканкаме.

Плануецца, што ў дварах будуць працаваць кругласутачныя інтэлектуальныя камеры з выкарыстаннем машыннага зроку і штучнага інтэлекту. Сістэма будзе функцыянаваць як з аператарам, так і самастойна. Спачатку камеры будуць фіксаваць толькі ключавыя падзеі, але пасля іх навучаць і іншым функцыям.

Чыноўнікі чакаюць, што гэта зробіць назіранне за паркоўкамі больш простым.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула