БЕЛ Ł РУС

Работнік мінскай СТА таемна з'ездзіў на чужой машыне ў Брэст па запчасткі. Усё выявілася выпадкова

26.08.2025 / 13:4

Nashaniva.com

Майстар вырашыў пакатацца на чужым аўтамабілі, але не ўлічыў адзін момант.

Мінчук ставіў сваю машыну на СТА для рамонту. Здавалася б, нічога незвычайнага. Аўто адрамантавалі і вярнулі ўладальніку. Ён працягнуў на ім ездзіць. Але праз некаторы час мужчына раптам атрымаў «ліст шчасця» за перавышэнне хуткасці на дарозе ў Брэсцкай вобласці.

Толькі па той дарозе мінчанін не ездзіў. Дый увогуле ў той момант, калі камера зафіксавала машыну, яна павінна была знаходзіцца на СТА. Уладальнік аўто зразумеў, што тут нешта не чыста, і пайшоў у міліцыю.

Сілавікі высветлілі, што машынай карыстаўся работнік СТА. Ён прайшоў на ёй тэхагляд, а потым паехаў на Брэстчыну па запчасткі і абсталяванне. Магчыма, пра гэта так ніхто і не даведаўся б. Калі б рамонтнік не перавысіў хуткасць.

Зараз яго чакае крымінальная справа за крадзеж.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула