БЕЛ Ł РУС

Пятнаццаць хвілін таму скончыўся фінал парнага разраду US Open

10.09.2006 / 01:58

Nashaniva.com

Максім Мірны і Ёнас Б’ёркман…

Максім Мірны (Беларусь) і Ёнас Б’ёркман (Швэцыя) прайгралі ў фінальным матчы парнага разраду чэска-індыйскаму дуэту – Марціну Даму і Леандру Паесу – 7:6, 4:6, 3:6.

Дам і Паес былі пасеяныя на турніры шостымі, Мірны і Б’ёркман – другімі.

Летась беларуска-швэдзкі дуэт таксама дайшоў да фіналу, дзе прайграў братам Бобу і Майку Браянам (ЗША). Сёлета браты-блізьняты вылецелі ў 1/8 фіналу.

Мірны перамагаў на US Open у 2000 і 2002 г., а сёлета разам зь Ёнасам Б’ёркманам перамог на Ралян Гарос.

Шкада, што не ўзялі тытул на Адкрытым чэмпіянаце ЗША.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула