БЕЛ Ł РУС

У навагрудскай краме ўначы загарэўся халадзільнік

30.08.2025 / 15:58

Nashaniva.com

30 жніўня ўначы ў 2:50 ратавальнікам паступіла паведамленне аб спрацоўванні пажарнай аўтаматыкі ў адной з крам на вуліцы Савецкай у Навагрудку. Сістэма перадачы паведамленняў аб надзвычайных сітуацыях «Маланка» выявіла ў краме пажар.

Скрыншот з відэа

Прыбыўшы на месца выкліку, ратавальнікі выявілі тленне пластыкавых элементаў халадзільніка.

За лічаныя хвіліны з дапамогай агнетушыцеля супрацоўнікі МНС ліквідавалі інцыдэнт, не дапусціўшы яго распаўсюджвання на маёмасць і будаўнічыя канструкцыі. Агонь паспеў толькі пашкодзіць пластыкавыя элементы халадзільнай устаноўкі.

На момант здарэння гандлёвы аб’ект не працаваў. Людзей у памяшканні не было. Ніхто не пацярпеў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула