БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка хоча пераняць палітычнае ўладкаванне Кітая

31.08.2025 / 7:40

Nashaniva.com

Аляксандр Лукашэнка, які знаходзіцца з візітам у Кітаі, заявіў, што лічыць магчымым пераняць вопыт Кітая ў палітычным уладкаванні дзяржавы. Пра гэта ён сказаў у Цяньцзіне на перагаворах старшынёй КНР Сі Цзіньпінам.

«Асабіста я прыйшоў ужо да таго, што і ў палітычным уладкаванні дзяржавы мы павінны ў вас нешта пераняць. Некалі Савецкі Саюз і Кітай вельмі дружна выбудоўвалі тую мадэль, якую вы цяпер не страцілі, якая ў вас дзейнічае пры арганізацыі і кіраўніцтве Кітайскай Народнай Рэспублікай. Мы, на жаль, многае страцілі. І сёння ўжо той, хто над гэтым думае сур'ёзна, разумее, што мы вельмі многае страцілі», — заявіў ён.

На сустрэчы з Сі Цзіньпінам Лукашэнка шчодра хваліў гаспадара і яго краіну.

«Шмат хацелася сказаць, абдумваючы напярэдадні гэту сустрэчу. Але калі бачыш каласальныя змяненні літаральна за паўгода-год, — забываеш аб тым, што хацеў сказаць. Вы проста малайцы — гіганцкае развіццё Кітайскай Народнай Рэспублікі! Арганізацыя, дысцыпліна, усё па месцы, ніхто дарэмна нідзе не ходзіць. Людзі займаюцца канкрэтнай справай. Я ў гэтым бачу вялікі поспех вашай дзяржавы і вялікі поспех вашага кіраўніцтва, вашых калег у Кітаі. Усе астатнія пытанні проста гаснуць перад тым, што вы ствараеце ў Кітайскай Народнай Рэспубліцы», — сказаў Лукашэнка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула