БЕЛ Ł РУС

Арына Сабаленка выйшла ў 1/4 фіналу US Open

1.09.2025 / 6:56

Nashaniva.com

У матчы 1/8 фіналу першая ракетка свету сёння ноччу па беларускім часе перамагла іспанку Крысціну Букшу 6:1, 6:4.

Ілюстрацыйнае фота Asanka Brendon Ratnayake / AP

У наступным раўндзе беларуска згуляе з Маркетай Воўндрушавай.

Год таму Сабаленка выйграла турнір.

Таксама Арына застанецца першай ракеткай свету. Каб яна прайграла да 1/4 фіналу, а Іга Свёнтак ці Како Гаўф выйгралі б турнір, то беларуска страціла б званне першай ракеткі свету, якое яна мае акурат з мінулага US Open.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула