БЕЛ Ł РУС

Мартынава: Карпушонак сказала мне, што вылецела з Іспаніі

2.09.2025 / 21:57

Nashaniva.com

Таццяна Мартынава, кіраўніца фракцыі «Хопіць баяцца!» у Каардынацыйнай радзе, дала інтэрв'ю Malanka Media. У яе фракцыю ўваходзіць Вольга Карпушонак, якая нядаўна абвінаваціла ў харасменце Паўла Латушку і пасля таго перастала выходзіць на сувязь амаль з усімі. Але з Мартынавай усё ж выйшла, хоць і даволі спецыфічна.

Таццяна Мартынава. Скрыншот з відэа

Па словах Мартынавай, Карпушонак запісала ёй два відэа-кружочкі ў тэлеграме — на іх не бачна, дзе яна знаходзіцца і ці яна адна.

На пытанні Мартынавай Вольга, праўда, адказвала, але, на яе думку, не сваімі фармулёўкамі.

Сярод іншага Карпушонак сказала кіраўніцы сваёй фракцыі, што Іспанію яна ўжо пакінула, але знаходзіцца не ў Беларусі.

Чытайце таксама:

Нехта ад імя Вольгі Карпушонак выйшаў на сувязь з «Нашай Нівай»

Лявончык: Сумняюся, што Карпушонак кантралюе свой акаўнт. Гэта абароты з падручніка прапаганды

«Такое ж пошлае і дурное». У Латушкі адказалі на новае відэа Вольгі Карпушонак

Дэлегатка КР Карпушонак пасля маўчання апублікавала відэа

«Не веру, што гэта піша яна». Таццяна Мартынава сцвярджае, што Карпушонак таксама знікла

Дзе ж сама дэлегатка КР Карпушонак, якая абвінаваціла Латушку?

Каментары да артыкула