БЕЛ Ł РУС

У Вілейскім раёне трактарыст творча перапрацаваў правы кіроўцы свайго бацькі

3.09.2025 / 20:24

Nashaniva.com

У Вілейскім раёне міліцыя праводзіла праверку дакументаў у кіроўцаў. Адзін з іх, мужчына 1976 года нараджэння, які ехаў на трактары МТЗ, паказаў пасведчанне трактарыста-машыніста, аднак у сілавікоў узніклі сумненні ў яго сапраўднасці.

Дакумент накіравалі на экспертызу. Спецыялісты падчас яе вызначылі, што пасведчанне было падроблена: у ім паставілі іншы здымак і выпраўлялі дату нараджэння — да «4» дададзеныя штрыхі, каб атрымалася «8».

Мужчына прызнаўся, што некалькі гадоў таму яго пазбавілі правоў, таму ён узяў пасведчанне свайго бацькі, замяніў фатаграфію і падправіў год нараджэння, спадзеючыся, што гэта застанецца незаўважаным.

Цяпер матэрыялы справы перадалі ў Вілейскі раённы аддзел Следчага камітэта для прававой ацэнкі.

Чытайце таксама:

У Лідзе трактарыст «зарабіў» за тры гады паўтара мільёна рублёў

Рыбак з Вілейкі злавіў рыбіну вагой 30 кілаграмаў

Жонка трактарыста ўразіла колькасцю сыроў і каўбас, якія падарылі мужу на працы

Каментары да артыкула