БЕЛ Ł РУС

У Мінску кіроўца гарадскога аўтобуса трапіла ў аварыю на запраўцы

3.09.2025 / 23:1

Nashaniva.com

Інцыдэнт здарыўся 3 верасня каля 19:45 тэрыторыі аўтазаправачнай станцыі па вуліцы Машынабудаўнікоў, 34, паведамляе УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.

48-гадовая кіроўца аўтобуса маршруту N70, як паведамляецца, не праявіла дастатковай увагі і ўрэзалася ў апорны элемент канструкцыі АЗС.

Пасажыраў у салоне аўтобуса на момант здарэння не было.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула