На «Беларуськаліі» адбыўся пажар
4 верасня на тэрыторыі 1-га рудаўпраўлення «Беларуськалія» адбыўся пажар, паведамляе МНС.
Скрыншот відэа МНС
На момант прыбыцця пажарных гарэў дах галерэі плошчай 4 кв.м. Пажар ліквідаваны. Ніхто не пацярпеў. На месцы працавалі чатыры аўтацыстэрны і аўталесвіца.
Інцыдэнт не паўплываў на працу прадпрыемства.