За хабар затрымалі намесніка дырэктара хімзавода ў Гродне
Топ-менеджара затрымалі аператыўнікі 9-га ўпраўлення (па Гродзенскай вобласці) ГУБАЗіКа пры сілавой падтрымцы байцоў «Алмаза» пры атрыманні хабару, паведамляе абласная міліцыя.
Скрыншот відэа абласной міліцыі
Паведамляецца. што мужчына на працягу 18 месяцаў прыняў ад кіраўніка камерцыйнай структуры хабары на 75 тысяч рублёў. Грошы перадаваліся за арганізацыю адгрузкі вырабленай заводам прадукцыі.
Ён карыстаўся некалькімі тэлефонамі, прызначаў сустрэчы ў розных рэгіёнах краіны, аднак меры канспірацыі яму не дапамаглі.
Заведзена крымінальная справа за атрыманне хабару. Мужчыну пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі, ён змешчаны ў ІЧУ.