За садзейнічанне «экстрэмісцкай» дзейнасці асудзілі маладую маму з Віцебска
У 2023 годзе маладую маму, праграмістку і мадэль Таццяну Маханёк ужо штрафавалі за «распаўсюд экстрэмізму». Тады суддзя Міхаіл Юрчанка даў ёй штраф у 925 рублёў. Але цяпер яе імя адзначылася і ў «спісе экстрэмістаў» МУС, заўважыў тэлеграм-канал «Витебск, я гуляю!»
Таццяна Маханёк
Жанчыне інкрымінавалі ч. 1, 2 арт. 361-4 КК РБ (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці).
Пазначана, што судзімасць не пагашаная — верагодна, Таццяна Маханёк атрымала «хімію».
Чытайце таксама:
20-гадовага хлопца з Лепеля асудзілі, верагодна, па «справе Гаюна»
Жонцы брытанскага дыпламата прысудзілі 7 гадоў калоніі за палітыку