БЕЛ Ł РУС

Беларусы ў сацсетках хваляцца хатнімі ўраджаямі кавуноў ФОТЫ

5.09.2025 / 21:39

Nashaniva.com

У тыктоку папулярнасць набраў відэаролік, дзе беларуская сям’я з нецярпеннем разразае свой першы вырашчаны ўласнымі рукамі кавун. Аднак замест сакавітага чырвонага плоду яны ўбачылі бледна-ружовую, нібы недаспелую мякаць. Але не ва ўсіх вынікі такія, піша Telegraf.news. 

Аўтарка роліка з засмучэннем заўважыла: «Вось гэта крыўдна. Рана сарвала, блін!»

Пад відэа, якое суправаджалася подпісам «Няма слоў», карыстальнікі пакінулі сотні каментарыяў. Частка з іх засумнявалася ў заяўленай вазе кавуна ў 15 кілаграмаў, іншыя ж пачалі даваць парады — напрыклад, зрываць кавун толькі тады, калі яго хвосцік цалкам засохне.

Некаторыя ж заявілі, што ў Беларусі немагчыма вырасціць салодкія кавуны з-за недахопу сонца. Але іншыя каментатары адразу падзяліліся фотаздымкамі свайго ўраджаю і даказалі адваротнае.

Напрыклад, жыхар Гомельскай вобласці напісаў: «Мы пяты год вырошчваем. Вялікія не растуць, але салодкія вельмі».

Чытайце таксама:

Кавуны, буякі і «Каралева Ганна» па рублю за кіло. Дзе танней купіць гародніну і ягады?

Адным перад суседзямі сорамна, другія радуюцца кавунам памерам з персік. Беларусы паказваюць ураджай

«Лезуць, родненькія!» З першых дзён восені ў беларускіх лясах пайшлі апенькі

«Гектар прыносіць каля $20 000». Буяковы фермер расказаў, як можна зарабіць на ягадах у Беларусі

«Пачым шклянка бульбы?» У сеціве праз слёзы смяюцца з ураджаю

Каментары да артыкула