БЕЛ Ł РУС

У Мінску пачнуць тэсціраваць аплату праезду картай ужо ў верасні

6.09.2025 / 13:6

Nashaniva.com

Сістэма стане адзінай для ўсёй краіны і будзе працаваць не толькі ў сталіцы, але і ў рэгіёнах, піша Onliner.by.

Яна аб’яднае розныя спосабы аплаты:

Першым горадам, дзе такі спосаб ужо пратэсціравалі, сталі Баранавічы: з канца жніўня банкаўскай картай там можна разлічыцца на маршруце №16 — самым папулярным у райцэнтры.

Аплата праходзіць праз валідатар і займае долі секунды, а кошт праезду складае 90 капеек, як і ў выпадку з звычайным білетам.

Сістэма падтрымлівае карты «Белкарт», Visa, Mastercard беларускіх банкаў, а таксама аплату праз «Белкарт Pay» са смартфона.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула