БЕЛ Ł РУС

Зніклага ў гарах Кабардзіна-Балкарыі 26-гадовага беларуса знайшлі мёртвым

7.09.2025 / 10:12

Nashaniva.com

Пошукавыя работы ў Эльбрускім раёне завершаны. Івана Сукача знайшлі мёртвым. 

Зніклага ў Кабардзіна-Балкарыі беларускага турыста Івана Сукача знайшлі мёртвым, паведамляе галоўнае ўпраўленне МНС Расіі па Кабардзіна-Балкарскай Рэспубліцы.

Цела хлопца знойдзена ў раёне вадаспаду на вышыні 2,8 тыс. м. Яго эвакуіравалі.

Хлопец не выходзіў на сувязь з 3 верасня. Вядома, што беларус не зарэгістраваў свой паход. Ён планаваў уздым на гару Тэрскалак вышынёй 3,8 тысячы метраў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула