БЕЛ Ł РУС

Сёння ўвечары можна будзе назіраць «крывавы» Месяц

7.09.2025 / 17:32

Nashaniva.com

Поўнае зацьменне пачнецца ў 20:31.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Global look press

7 верасня будзе поўнае месяцовае зацьменне.

У Мінску Месяц пачне ўзыходзіць прыкладна ў 19:41.

Поўнае зацьменне пачнецца ў 20:31 і працягнецца да 21:53. Максімальную фазу абяцаюць у 21:12.

Поўнае месяцовае зацьменне адбываецца, калі ўвесь Месяц аказваецца ў цені Зямлі. Але чаму Месяц становіцца чырванаватым? Гэта тлумачыцца праламленнем сонечнага святла ў зямной атмасферы.

Зацьменне будзе бачнае не толькі ў нашым рэгіёне, але і ва ўсёй Еўропе, Азіі, Афрыцы, Аўстраліі, Акіяніі і нават у Антарктыдзе.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула